Logo Polskiego Radia
Print

На магіле Рыгора Барадуліна адкрылі помнік

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.12.2015 18:23
Урачыстае адкрыцьцё помніка Рыгору Барадуліну адбылося на радзіме паэта.
Помнік Рыгору Барадуліну ў Вушачах Помнік Рыгору Барадуліну ў Вушачах фота: Радыё Рацыя

Урачыстае адкрыцьцё помніка Рыгору Барадуліну адбылося на Бутаўскіх могілках у Вушачах. Асьвяціў помнік і адслужыў малебен разам з каталіцкімі сьвятарамі Апостальскі візытатар архімандрыт айцец Сяргей Гаек.

На мерапрыемстве прысутнічала жонка паэта Валянціна Барадуліна, сястра Васіля Быкава, паэт Уладзімір Някляеў, прадстаўнікі мясцовай улады ды жыхары мястэчка, якіх, на жаль, было няшмат, а таксама скульптар помніка Ігар Засімовіч.

Рыгор Барадулін памёр 2 сакавіка 2014 года ў Менску. Згодна з апошняй воляй паэта, ён быў пахаваны побач з маці ў Вушачах. Дзядзька Рыгор пакінуў запавет: «Калі я адыду, пастаўце мне / Сівы валун і крыж на валуне…»
16 лістапада супрацоўнікі авіяцыі МНС Беларусі пры дапамозе верталёта Мі-8 апусьцілі валун вагой 2,5 тоны на магілу.


радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт