На Піншчыне ўстановяць помнік амэрыканскай дасьледчыцы Палесься
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.12.2015 09:50
                    
                                 
                
                
                    Луіза Арнэр Бойд у 1934 годзе пабывала з экспэдыцыяй на Палесьсі, зрабіўшы больш за 700 здымкаў.  
                
                
                    
                        
Іван Шышкін, «Пэйзаж Палесься», 1890 год
                     
                
                
                
               
                
                         У Пінскім раёне плянуецца ўстанавіць помнік дасьледчыцы Палесься амэрыканцы Луізе Арнэр Бойд. Гэты помнік — частка турыстычнага праекту, прысьвечанага падарожжу дасьледчыцы на Палесьсе ў 1934 годзе.
Бліжэйшай вясной пінскія ўлады плянуюць устанавіць таксама памятны знак у вёсцы Пінкавічы каля музэя Якуба Коласа. Паводле задумы, на ім будзе паказаная карта маршруту, па якім Луіза Арнэр Бойд падарожнічала па пінскім Палесьсі. Эскіз скульптуры ўжо распрацаваны.
Сёлета згодна з праектам таксама выдадзены фотаальбом "Палесьсе Луізы Бойд" і зьняты дакумэнтальны фільм з такой жа назвай. Спэцыялісты распрацавалі аўтамабільны й веламаршрут. Турыстам прапануюць наведаць тыя ж месцы, дзе ў свой час пабывала легендарная дасьледчыца.
Луіза Арнэр Бойд у 1934 годзе пабывала з экспэдыцыяй на Палесьсі. Яна зрабіла больш за 700 фотаздымкаў рэк, азёр, балот, людзей. Цяпер гэтыя здымкі зьяўляюцца каштоўнымі гісторыка-этнаграфічнымі дакумэнтамі.
белта/эўрарадыё/вс