Расея абвяшчае вайну яблыкам і грыбам зь Беларусі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.12.2015 17:14
Мэта - недапушчэньне ўвозу на тэрыторыю РФ забароненай прадукцыі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Рассельгаснагляд з 23 сьнежня будзе прапускаць беларускія яблыкі й шампіньёны толькі пры наяўнасьці ў фітасанітарных сэртыфікатах інфармацыі аб месцах вытворчасьці й захоўваньня такой прадукцыі ў Беларусі, гаворыцца ў паведамленьні расейскага ведамства.
„У сувязі са значным павелічэньнем паставак на тэрыторыю РФ падкаранціннай прадукцыі (яблыкі й шампіньёны) зь Беларусі, з 23 сьнежня 2015 г. будзе прымаць вышэйпаказаную прадукцыю пры наяўнасьці ў фітасанітарных сэртыфікатах інфармацыі аб месцах вытворчасьці й захоўваньня такой прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь”, - гаворыцца ў паведамленьні.
Дадзеныя дзеяньні ўведзеныя з мэтай недапушчэньня ўвозу на тэрыторыю РФ прадукцыі, якая патрапіла пад дзеяньне зваротных эканамічных мер.
ria.ru/аз