Logo Polskiego Radia
Print

СК: Былы міністр гандлю зьмешчаны пад варту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.12.2015 14:01
18 сьнежня, «Камсамольская праўда ў Беларусі» паведаміла, што былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў затрыманы.
Foto: Benjamin Hahn/flickr.com

Сьледчым камітэтам праводзяцца працэсуальныя дзеяньні па крымінальнай справе аб карупцыі ў дачыненьні да былога міністра гандлю.

У дачыненьні да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

У пятніцу, 18 сьнежня, «Камсамольская праўда ў Беларусі» паведаміла, што былы міністр гандлю Валянцін Чаканаў затрыманы.

Чаканаў аказаўся адзіным міністрам са старога складу ўрада, якога Лукашэнка ў чацьвер не прызначыў на пасаду нанова.

Kp.by са спасылкай на КДБ паведаміла, што справай Чаканава займаецца Сьледчы камітэт.

Таксама ў пятніцу паведамлялася, што былы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Васіль Півавар таксама затрыманы. У пачатку сьнежня ён быў зьняты з пасады намесьніка міністра — дырэктара дэпартамэнта вэтэрынарнага і харчовага нагляду. Фармулёўка — «у сувязі са дзяйсьненьнем учынку, несумяшчальнага са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе».

Півавар знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт