У Берасьці змагаюцца за дарогу
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
21.12.2015 13:19
Гаворка ідзе пра аднаўленьне дарогі, што прызнаная гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай.
foto: Redakcja Białoruska PR
Размова ідзе пра так званую “царскую дарогу”, якая вядзе да аднаго з фортаў Брэсцкай крэпасьці і была разбураная мясцовымі камунальнымі службамі, каб правесьці камунікацыі да некаторых будынкаў.
Як паведаміў грамадзкі актывіст Мікалай Занегін, дарога трапіла ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў РБ (як частка абарончай лініі Брэсцкай крэпасьці), бо была пабудаваная з бруку. Аднак камунальныя службы вырашылі зрабіць дэмантаж каменнага пакрыцьця вуліцы Прыгранічнай, бо гэты ўчастак быў “найбольш праблемным і небясьпечным для удзельнікаў дарожнага руху”.
Такая фармулёўка ўтрымліваецца у адказе на зварот Мікалая Занегіна ў Брэсцкі гарвыканкам. “У адказе нічога не гаворыцца пра тое, хто вінаваты і што рабіць, бо парушаны закон, і дарожныя службы ўвогуле не павінны былі займацца рэканструкцыяй бруку без узгадненьня з адпаведнымі структурамі, бо гэта - гістарычны помнік, - кажа Мікалай Занегін.
Мясцовы актывіст зараз спрабуе прыцягуць увагу да праблемы з боку пракуратуры (якая мусіць вызначыць правамернасьць разборкі “царскай дарогі”) і Камітэта дзяржаўнага кантролю, што павінен ажыцьцяўляць кантроль за дзейнасьцю гарадзкіх уладаў.
Паводле меркаваньня Мікалая Занегіна, для аднаўленьня законнасьці ў гэтай справе патрэбна, каб камунальныя службы сваім коштам вярнулі брук на гістарычны аб’ект і паклалі яго па той самай тэхналёгіі, як гэта рабілі майстры ў былыя часы.
http://spring96.org/be/news/81693/яс