Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля рэканструкцыі адкрываецца КПП «Пясчатка»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.12.2015 11:39
На беларуска-польскай мяжы адкрываецца пасьля рэканструкцыі міжнародны аўтапераход «Пясчатка».
На фота: беларускія мытнікі На фота: беларускія мытнікі gtk.gov.by

У Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці на беларуска-польскай мяжы 23 сьнежня 2015 года адкрываецца пасьля рэканструкцыі міжнародны аўтадарожны пункт пропуску «Пясчатка». Пра гэта «Тэлеграфу» паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі.
Прапускная здольнасьць пабудаванага КПП «Пясчатка» павялічана з 500 да 1200 аўтамабіляў у суткі, у тым ліку 1130 - легкавых, 20 - аўтобусаў, 50 - грузавых. Павялічана колькасьць каналаў руху з 2-х да 16-ці (па 8 у абодва бакі) з ажыцьцяўленьнем на іх усіх відаў кантролю, функцыянуюць сыстэмы «чырвонага» й «зялёнага» калідораў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт