Пасол Расеі: цэны на газ для Беларусі могуць зьнізіцца
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.12.2015 05:02
Пасол РФ А.Сурыкаў: цэны на расейскі газ для Беларусі ў 2016 годзе могуць зьнізіцца.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.
Цэны на расейскі газ для Беларусі ў 2016 годзе могуць зьнізіцца. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу ОНТ заявіў расейскі пасол Аляксандр Сурыкаў. Паводле яго слоў, зьніжэньне можа быць, але невялікае — з цяперашніх 142 да 135-140 даляраў за тысячу кубамэтраў (а ў Менску спадзяваліся на іншую лічбу — больш за 10 даляраў скідкі). А залежыць гэта будзе ад зьменаў цэн на сусьветным рынку.
Што да нафты, дык Сурыкаў таксама не выключае зьніжэньня коштаў для Беларусі ў наступным годзе.
16 сьнежня намесьнік беларускага прэм'ера Ўладзімір Сямашка заявіў, што "ёсьць істотныя падставы для зьніжэньня кошту расейскага газу з 1 студзеня 2016 года". Дамовіцца пра канкрэтную цану й падрыхтаваць адпаведныя дакумэнты плянавалася да 21 сьнежня. Ці атрымалася, пакуль невядома.
эўрарадыё/вс