СМІ: затрыманы экс-міністар гандлю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.12.2015 15:24
                    
                                 
                
                
                    Учора Валянцін Чаканаў быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра.
                
                
                    
                        
Foto: Benjamin Hahn/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Сайт газэты «Комсомольская правда в Беларуси» паведаміў, што праваахоўнымі органамі затрыманы былы міністар гандлю Валянцін Чаканаў. Падрабязнасьці пакуль не паведамляюцца.
Як  інфармуе «Наша Ніва», учора Валянцін Чаканаў быў адпраўлены ў адстаўку з  пасады міністра, на якой ён адпрацаваў 6 гадоў. Нарадзіўся Чаканаў у  Бабруйску ў 1957 годзе. Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі, Інстытут  паліталёгіі пры ЦК КПБ, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце.
Працаваў  першым сакратаром Магілёўскага абкаму камсамолу, начальнікам упраўленьня  гандлю Бабруйскага гарвыканкаму, у Кіраваньні справамі прэзыдэнта. Са  жніўня 2003 году – генэральны дырэктар ААТ «Белбакалея». Ад 2009 быў міністрам гандлю.
вс