Арганізацыя "Рэпарцёры бязь межаў" адзначыла беларускіх журналістаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.12.2015 15:51
Натальля Радзіна і Ягор Марціновіч атрымалі прэмію "Свабода прэсы" арганізацыі "Рэпарцёры бязь межаў".
Галоўны рэдактар сайта charter97.org Натальля Радзіна і намесьнік рэдактара газэты "Наша ніва" Ягор Марціновіч сталі ўладальнікамі прэміі "Свабода прэсы" міжнароднай арганізацыі "Рэпарцёры безь межаў" за 2015 год.
Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 10 сьнежня ў Вене. Радзіна ўзнагароджаная за артыкул "Не цалуйце рукі дыктатарам", Марціновіч — за расьсьледаваньне адносна жыльлёвых умоў беларускіх чыноўнікаў у Драздах.
У дакладзе "Рэпарцёраў бязь межаў" за 2015 год Беларусь заняла 157-е месца сярод 180 краін, а таксама 195-е месца сярод 197 — у рэйтынгу свабоды слова, што публікуецца арганізацыяй Freedom House. Гэта значыць, што сярод эўрапейскіх краін Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы па ўзроўні свабоды слова.
Прэмію "Свабода прэсы" патрануе ЮНЕСКА.
БелаПАН/яс