«Маратон лістоў» Amnesty International з удзелам Алеся Бяляцкага
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
09.12.2015 14:22
Бэльгійскае аддзяленьне Amnesty International (Фляндрыя) падрыхтавала цыкл ролікаў з удзелам былога вязьня сумленьня зь Беларусі
foto: amnesty.org.pl
Да штогадовага маратону бэльгійскае аддзяленьне Amnesty International (Фляндрыя) падрыхтавала цыкл ролікаў з удзелам былога вязьня сумленьня зь Беларусі Алеся Бяляцкага, чыё вызваленьне стала магчымым, дзякуючы глабальнай салідарнасьці.
"Марафон напісаньня лістоў" - глабальная кампанія Amnesty International, якая праходзіць штогод у сьнежні. Сотні тысяч людзей з розных краінаў сьвету пішуць лісты тым, з кім ніколі не сустракаліся, але хто мае патрэбу ў іх падтрымцы. “Яны пішуць наўпрост уладам: калі ад аднаго ліста чыноўнікі могуць адмахнуцца, тысячы зваротаў з патрабаваньнем выконваць правы чалавека, ігнараваць ужо складаней", - гаворыцца на інтэрнэт-старонцы кампаніі.
"Мяне засыпала лавіна лістоў і паштовак. Увесь Новы год я чытаў і чытаў сотні паведамленьняў. Шчыра, я не прапусьціў ні аднаго. Гэта быў неапісальны Новы год", - дзеліцца ўражаньнямі Алесь Бяляцкі, герой Марафону лістоў-2012.
Дзякуючы намаганьням Amnesty International, каля ста тысяч людзей выступілі ў падтрымку беларускага вязьня сумленьня.
Сёлета праваабаронца сам бярэ ўдзел у «Маратоне лістоў», зьняўшыся ў шэрагу відэаролікаў у падтрымку кампаніі і вязьняў сумленьня. Алесь Бяляцкі заклікае ўсіх неабыякавых далучыцца да напісаньня лістоў уладам-парушальнікам, а таксама адрасаваць цёплыя словы падтрымкі людзям, чые правы былі груба парушаныя.
Бельгійскае аддзяленьне Amnesty International (Фляндрыя) хоча зьвярнуць увагу на людзей, пра чые лёсы распавядае ў роліках з удзелам Алеся Бяляцкага.
spring96.org/яс