Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі адкрыўся першы італьянскі візавы цэнтар

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2015 10:19
Неўзабаве візавыя цэнтры Італіі зьявяцца і ў рэгіёнах – у Берасьці і ў Гомелі.
Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота Bruno/flickr.com.Фота мае ілюстрацыйны характар. Фота Bruno/flickr.com.Bruno/flickr.com

У Беларусі адкрыўся першы італьянскі візавы цэнтар. Пасол Італіі Стэфана Б’янкі ўпэўнены: зьяўленьне афіцыйнага пасярэдніка прывядзе да таго, што колькасьць выдаваемых беларусам віз вырасьце, паведамляе tut.by.

Конкурс, які праводзіўся італьянцамі, выйграла кампанія TLScontact. Зараз гэта афіцыйны партнэр амбасады.
Неўзабаве візавыя цэнтры Італіі зьявяцца і ў рэгіёнах – у Берасьці і ў Гомелі.

Італьянскае пасольства славіцца самым нізкім працэнтам адмоваў у візах. Стэфана Б’янкі тлумачыць гэты факт законапаслухмянасьцю беларусаў: «Падчас праверак мы бачым: беларусы, якія атрымліваюць візы ў італьянскім пасольстве, карыстаюцца імі правільна. Няма выпадкаў незаконнай іміграцыі. Вось такое давернае стаўленьне паміж пасольствам ды беларусамі й прыводзіць да такога выніку».
У Беларусі, акрамя візавага цэнтра Італіі, ужо працуюць візавыя цэнтры Летувы, Латвіі, Гішпаніі, Грэцыі, Даніі, Харватыі, Вугоршчыны й Вялікабрытаніі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт