Гульнявы бізнэс прынёс у бюджэт Гарадзеншчыны больш за адзін млн. эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.11.2015 09:07
На тэрыторыі Гарадзеншчыны разьмешчаныя 22 залы гульнявых аўтаматаў і 29 букмекерскіх кантор.
Garry Knight/flickr.com
Гульнявы бізнэс прынёс у бюджэт Гарадзенскай вобласьці больш за адзін мільён эўра, паведамляе Радыё Рацыя. На тэрыторыі Гарадзеншчыны разьмешчаныя 22 залы гульнявых аўтаматаў і 29 букмекерскіх кантор. Усяго ў кансалідаваны бюджэт Гарадзенскай вобласьці за студзень-кастрычнік 2015 года паступіла 13 782.600.000.000 рублёў падаткаў і плацяжоў, плян даходаў выкананы на 102%, паведамляе прэс-цэнтар Міністэрства па падатках і зборах. Ад індывідуальных прадпрымальнікаў паступіла 364.800.000.000 рублёў або 2,6% бюджэту, ад фізычных асоб – 539.300.000.000 рублёў або 3,9% бюджэту. Больш за 60% усіх паступленьняў сфарміравана за кошт трох падаткаў: акцызаў (25,5%), падаходнага падатку (20,7%) і падатку на дададзеную вартасьць (17,2%).
вс