Logo Polskiego Radia
Print

Мінгандаль за абмежаваньне рэклямы ў паштовых скрынках

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2015 17:33
Аднак частка людзей згодна атрымліваць рэкляламу, нагадае міністэрства.
Foto: Marcin Wichary/flickr.com

Міністэрства гандлю выступае за абмежаваньне рэклямы ў паштовых скрынках. Аб гэтым паведаміла сёньня на прэс-канфэрэнцыі намесьнік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Паводле яе, у Міністэрства гандлю паступае дастаткова шмат скаргаў на рэкляму ў паштовых скрынках і прапаноў забараніць распаўсюджваньне такіх лістовак у жылых дамах. Людзі таксама выказваюць нездаволенасьць наконт таго, што друкаваная прадукцыя часта раскідана ў пад'ездзе й такое сьмецьце ніхто не прыбірае.

„Разам з тым гэта пытаньне аб забароне неадназначнае, паколькі частка людзей згодна атрымліваць рэкляму. Напрыклад, яны хочуць азнаёміцца са скідкамі ў бліжэйшай краме. Чаму ім гэта забараняць? Пры ўвядзеньні нейкай абмежавальнай нормы трэба ўлічваць перш за ўсё меркаваньне грамадзян”, - адзначыла намесьнік міністра.

Раней Міністэрства гандлю прапаноўвала браць пісьмовы дазвол у грамадзян на дастаўку ім такіх лістовак, але гэта ініцыятыва не знайшла падтрымкі. Цяпер міністэрства сумесна зь іншымі дзяржорганамі прапрацоўвае іншыя варыянты. Напрыклад, паштовыя скрынкі жыльцоў, якія ня хочуць атрымліваць рэкляму, прапануецца абазначыць спэцыяльнымі наклейкамі. Спачатку экспэрымэнт па абмежаваньні рэклямы плянуецца правесьці ў некаторых дамах Менска са згоды жыльцоў.

„Цяпер праціўнікі такіх лістовак могуць зьвярнуцца ў суд і разьбірацца з кампаніяй, якая такім чынам рэклямуе свае паслугі, але гэта, зразумела, ня выйсьце. Таму трэба прыняць збалянсаванае рашэньне, якое будзе ўлічваць інтарэсы як тых, хто хоча атрымліваць рэкляму, так і яе праціўнікаў”, - падкрэсьліла Ірына Наркевіч.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт