Статкевіч заклікае на акцыю памяці 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        23.11.2015 13:48
                    
                                 
                
                
                    Мерапрыемства прымеркаванае да гадавіны рэфэрэндуму, які адбыўся 24 лістапада 1996 года.
                
                
                    
                        
foto: Tocekas/CC
                     
                
                
                
               
                
                         Былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Мікалай Статкевіч заўтра ладзіць новую вулічную акцыю, прымеркаваную да гадавіны «рэфэрэндуму» 1996 года. У Фэйсбуку палітык напісаў, што ў выніку рэфэрэндуму Лукашэнка прысвоіў сабе дыктатарскія паўнамоцтвы, што можна расцэньваць як канстытуцыйны пераварот. Перад галасаваньнем, каб аслабіць супраціў, быў зьняты з пасады міністар унутраных спраў Юры Захаранка, пазьней пазбаўлены пасады старшыня Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар. У 1999 яны былі выкрадзены і забіты.
«У чарговую гадавіну дыктатуры ў нашай краіне мы ўшануем памяць тых, хто ахвяраваў жыцьцём дзеля свабоды Беларусі, – напісаў Статкевіч. – Мы ня ведаем, дзе яны пахаваныя, таму мы прыйдзем туды, дзе яны працавалі – да будынкаў МУС і ЦВК, каб запаліць сьвечкі памяці аб забітых.»
Пачатак акцыі – а 18.00 у аўторак, збор каля ГУМа.
 
Хартыя’97/нг