Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі затрымалі расейцаў, якія вынесьлі з банка 300 тыс. даляраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2015 13:33
Рыхтуецца іх экстрадыцыя на радзіму.
Foto: Benjamin Hahn/flickr.com

У Беларусі затрымалі расейцаў, якія вынесьлі са сховішча банка ў падмаскоўных Хімках больш за 20 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 300 тысяч даляраў). Здарэньне адбылося ў жніўні 2015 году.

Высьветлілася, што злачынства зьдзейсьнілі 21-гадовая супрацоўніца банка й яе 24-гадовы сужыцель. Іх спачатку аб'явілі ў фэдэральны вышук, а пасьля - у міжнародны.

Спачатку зламысьнікі хаваліся на Смаленшчыне, жылі ў палатцы. А калі пахаладала, прыехалі ў Беларусь, жылі ў Менску. У беларускай сталіцы іх і затрымалі міліцыянэры пры падтрымцы байцоў спэцпадразьдзяленьня МУС „Алмаз”.

Мяркуецца, што частка скрадзеных грошай была дзесьці схаваная. Грамадзянам Расеі пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Цяпер рыхтуецца іх экстрадыцыя на радзіму.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт