Logo Polskiego Radia
Print

Самалёт „Белавія” зьдзейсьніў пазаплянавую пасадку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2015 12:23
Прычына – паведамленьне пра праблемы з навігацыйнай сыстэмай.
Foto: flickr.com

Самалёт авіякампаніі „Белавія” вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт Менск з-за паведамленьня кампутара аб адмове навігацыйнай сыстэмы пасажырскага самалёта маркі „Bombardier CRJ200”, паведамілі ў Менскім гарадзкім упраўленьні МНС.

Самалёт ляцеў зь Менска ў Тэгеран.

„Праз 25 хвілін пасьля ўзлёту з РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск” было прынятае рашэньне аб вяртаньні й наступнай пасадцы на тэрыторыю аэрапорта. На борце самалёта знаходзіліся 17 пасажыраў і 4 члены экіпажа. У 23.31 самалёт пасьпяхова зрабіў пасадку”, - адзначаецца ў паведамленьні Менскага гарадзкога ўпраўленьня МНС.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт