Logo Polskiego Radia
Print

У Менску зьявіліся аб’явы аб продажы «легальнага аналяга» какаіну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.11.2015 19:08
Праваахоўнікі нагадваюць, што легальных наркотыкаў у Беларусі няма.
Imagens Evangélicas/flickr.com

20 лістапада ў ГУУС Менгарвыканкама паведамілі, што ў Менску зьявіліся аб’явы пра продаж «легальных» наркотыкаў: «Аналяг коксу. Легальна». На пад’езьдзе дома ў Кастрычніцкім раёне была разьмешчана адна з такіх прапаноў з указаньнем масы тавару й яго кошту.
Гэтай аб’явай зацікавіліся ў аддзеле наркакантролю й супрацьдзеяньні гандлю людзьмі ГУУС. Зараз яны праводзяць праверку.
Праваахоўнікі нагадваюць, што легальных наркотыкаў у Беларусі няма, а любыя дзеяньні зь імі пагражаюць крымінальнай адказнасьцю. Яны просяць грамадзян не заставацца абыякавымі да гэтай праблемы й паведамляць аб падобных аб’явах або асобах, якія іх разьмясьцілі.

telegraf.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт