Logo Polskiego Radia
Print

Паліце ў адведзеных месцах!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.11.2015 12:57
Такія месцы наладжаны на вакзалах, дзе паленьне ў недазволеным месцы пагражае штрафам.
www.pixabay.com

Больш за 8 тыс. чалавек аштрафаваныя за паленьне ў забароненых месцах на аб’ектах чыгуначнага транспарту Беларусі. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела пасажырскай службы ўпраўленьня Беларускай чыгункі Дзяніс Танканог.

У цяперашні час на 19 вакзалах Беларусі ў якасьці экспэрымэнту абсталяваныя спэцыяльныя месцы для курцоў. Па словах Дзяніса Танканога, важна таксама інфармаваць пасажыраў пра такія месцы, таму цяпер дапрацоўваецца сыстэма навігацыі, каб зарыентаваць тых, хто паліць.

У Беларусі з 16 па 19 лістапада праходзіць антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя. Праграмай прадугледжана правядзеньне вялікай колькасьці розных мерапрыемстваў па пытаньнях прафіляктыкі паленьня. У прыватнасьці, заплянаваныя круглыя сталы, прэс-канфэрэнцыі, трансьляцыя сацыяльнай рэклямы па радыё і тэлебачаньні. Таксама праходзяць дні адкрытай інфармацыі, кансультаваньне ва ўстановах аховы здароўя, арганізавана работа тэлефонаў даверу, правядзеньне апытаньняў сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак па актуальных пытаньнях прафіляктыкі паленьня.

Белта/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт