Logo Polskiego Radia
Print

Помнік на магілу Барадуліна ўсталёўвалі 25 чалавек і верталёт

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2015 15:26
Такі помнік Рыгор Барадулін сам сабе напрарочыў яшчэ пры жыцьці.
svaboda.org

Валун, які сёньня апусьцілі на магілу Рыгора Барадуліна, важыць дзьве з паловай тоны. На ім высечаны крыж і надпіс „Рыгор Барадулін. Сын. 1935–2014”. Побач будзе стаяць помнік маці паэта.

Такі помнік Рыгор Барадулін сам сабе напрарочыў яшчэ пры жыцьці. У ягоным вершы „Прашэньне” ёсьць радкі: „Калі я адыду, пастаўце мне валун сівы й крыж на валуне...”.

Ігар Засімовіч, скульптар, які стварыў мэмарыяльны комплекс, сказаў, што астатнія працы, якія трэба зрабіць на могілках, будуць працягвацца дзён 10 - залежна ад надвор’я. Паводле ягонай задумы, усю пляцоўку зь дзьвюх магілаў — маці й сына — закладуць жорнамі, якія звозілі з усяго рэгіёну. Жорны — гэта сымбаль вечнасьці, сялянскай працы, беларускасьці.

Супрацоўнікі МНС знайшлі аптымальную траекторыю, каб апусьціць валун верталётам на магілу.

25 чалавек цягам дня нанасілі на магілу Рыгора Барадуліна 800 вёдзер цэмэнту.

Сам валун узялі зь вёскі Кублічы, дзе хадзіў у школу Васіль Быкаў.

Прадстаўнік Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Глеб Лабадзенка адзначыў, што вельмі вялікую дапамогу й спрыяньне аказвалі мясцовыя ўлады.

svaboda.org/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт