Logo Polskiego Radia
Print

«Белавія» праінспэктавала аэрапорт горада Шарм-эль-Шэйх

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2015 16:00
Падчас інспэкцыі праверылі працэдуры па даглядзе транспарту, пасажыраў, багажу й ручной паклажы.
Alec Wilson/flickr.com

«Белавія» праінспэктавала аэрапорт горада Шарм-эль-Шэйх. Кіраўніцтва й служба авіяцыйнай бясьпекі беларускага перавозчыка пабывалі ў эгіпецкім аэрапорце.
Падчас інспэкцыі праверылі працэдуры па даглядзе транспарту, пасажыраў, багажу й ручной паклажы. «Белавія» паведамляе, што на дадзены момант шэраг дзяржаў правялі інспэкцыі й аказалі садзейнічаньне ў паляпшэньні працэдур дагляду, і на дадзены момант высока ацанілі ступень бясьпекі аэрапортаў Шарм-эль-Шэйх і Хургада.

На 10 лістапада «Белавія» заплянавала выкананьне двух чартэрных рэйсаў у яшчэ адзін эгіпецкі аэрапорт - Хургаду.

Самалёт A321 расейскай авіякампаніі «Кагалымавія», які выконваў рэйс Шарм-эль-Шэйх - Санкт-Пецярбург, пацярпеў катастрофу 31 кастрычніка. Загінулі ўсе, хто быў на борце: 217 пасажыраў і сем членаў экіпажа. Большасьць пасажыраў былі расейцамі. На борце таксама знаходзіліся чацьвёра грамадзян Украіны й адзін беларус.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт