Logo Polskiego Radia
Print

Зь Летувы ў Беларусь - на судне

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.11.2015 11:18
Для грамадзян, якія плянуюць вандроўкі па Нёмане, абсталяваны КПП «Швяндубрэ»
www.flickr.com

З наступнага суднаходнага сэзону на байдарках, каноэ, невялікіх катарах або прагулачных суднах жыхары Летувы змогуць бесьперашкодна хадзіць у Беларусь, і наадварот. Пра гэта піша ў чацьвер газэта Lietuvos zinios, паведамляе партал Delfi.lt.
Для грамадзян, якія плянуюць вандроўкі па Нёмане сродкамі воднага транспарту, абсталяваны сэзонны пункт рачнога памежнага кантролю «Швяндубрэ», прызначаны для перасячэньня дзяржаўнай мяжы.
Адкрыць пункт памежнага кантролю плянуецца ў канцы лістапада. Чакаецца, што гэты крок прастымулюе турызм – летувіскія турысты змогуць на суднах хадзіць у Горадню, а беларусы – у Друскенікі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт