Спэцыяліст: увядзеньне новага рубля азначае канец інфляцыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.11.2015 08:11
                    
                                 
                
                
                    "Правядзеньнем дэнамінацыі ў Беларусі ўлады даюць зразумець, што пэрыяд высокай інфляцыі скончаны".
                
                
                    
                        
фота: НББ
                     
                
                
                
               
                
                         
Правядзеньнем дэнамінацыі ў Беларусі ўлады даюць зразумець, што пэрыяд высокай інфляцыі скончаны. Такое меркаваньне ў размове з Эўрарадыё выказаў аналітык афіцыйнага партнэра “Альпары” ў Менску Вадзім Іосуб. “Прынамсі, вырашаючыся на такі крок, улады не чакаюць, што ў бліжэйшай будучыні рубель зноўку моцна абясцэніцца і зноў прыйдзецца гэтую працэдуру паўтарыць”, - сказаў спэцыяліст.
Іосуб адзначае, што няма жорсткага эканамічнага закона, які б рэглямэнтаваў правядзеньне інфляцыі. У мінулыя гады кіраўніцтва Нацбанка казала, што закрэсьліваць нулі на банкнотах варта, калі ўзровень інфляцыі стане ніжэй за 10%. Цяпер інфляцыя паступова зьніжаецца, верасень 2015-га да верасьня 2014 года — крыху меней за 12%. У наступным годзе чакаюць прыблізна такога ж узроўню.
Вадзім Іосуб дадае, што на дадзены момант на плянэце не існуе краін, дзе праводзіліся б 4 дэнамінацыі. А ў Беларусі — гэта трэцяя пасьля 1994 і 2000 гадоў.
Як паведамлялася, 4 лістапада стала вядома, што з 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі будзе праведзеная дэнамінацыя. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Зь беларускіх грошаў прыбяруць чатыры нулі.
вс