Каляндар “Не маўчы па-беларуску” ўжо ў кнігарнях
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.11.2015 15:34
Гэта 366 адметных беларускіх словазлучэньняў у вясёлых малюнках.
budzma.org
Добра вядомы й доўгачаканы каляндар “Не маўчы па-беларуску!” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” на новы 2016 год ужо ў кнігарнях. Гэта 366 адметных беларускіх словазлучэньняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік.
У кампаніі “Будзьма!” адзначаюць, што падобны каляндар на 2015 год быў вельмі станоўча ацэнены чытачамі. Пра гэта сьведчыў высокі попыт на яго ў кнігарнях. “Натуральна, нам прыходзілі просьбы яго перавыдаць. Вельмі прыемна, што і друкаваная, і мабільная вэрсіі календара былі адзначаныя прафэсійным журы на фэстывалі “Аднак” і атрымалі прызавыя месцы”, – камэнтуе каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская.
Паводле яе, сакрэт посьпеху і ў вясёлым прывабным дызайне, і ў цікавай падборцы словаў, што надае календару й адукацыйны эфэкт.
паводле budzma.org/ав