Эдуарда Лобава шукае міліцыя
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.11.2015 13:47
Раней стала вядома, што ён зьехаў абараняць Украіну.
bymedia.net
Пра тое, што былога палітвязьня шукае міліцыя, паведаміла яго маці Марына Лобава. Пра гэта яна распавяла "Беларускаму дакумэнтацыйнага цэнтру". Паводле жанчыны, супраць Эдуарда Лобава можа быць заведзена новая крымінальная справа.
Марына Лобава распавяла аб тым, што сёньня ў 8 раніцы ў дзьверы патэлефанавалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку й пыталіся пра Эдуарда.
"Хацелі зайсьці ў кватэру й агледзець, але так як ордэра на ператрус у іх не было, я іх не пусьціла. Пыталіся, калі апошні раз бачыла сына, і дзе ён знаходзіцца. Сам візыт міліцыі нечаканым ня быў, так як наведваюць яны мяне ня першы раз. Але ў гэты раз зьдзівілі тым, што шукаюць яны Эдуарда за злачынства зьдзейсьненае па арт. 206 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (рабаваньне), а не па арт. 421 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (невыкананьне патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду) і арт. 422 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (ухіленьне ад прэвэнтыўнага нагляду)", - адзначае маці экс-палітвязьня.
Растлумачыць жанчыне неадпаведнасьць раней прад'яўленага абвінавачаньня й цяперашняга супрацоўнікі міліцыі не змаглі.
ав