Logo Polskiego Radia
Print

Зьявіўся фальшывы сайт для рэгістрацыі візавых анкет

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.11.2015 12:22
Амбасада Польшчы ў Беларусі перасьцерагае пра небясьпеку выкарыстаньня фальшывай сыстэмы.
flickr.com

Амбасада Польшчы ў Беларусі выявіла ў сеціве сайт e-konsulat.by, які імітуе афіцыйную сыстэму рэгістрацыі візавых анкет дыпляматычнага прадстаўніцтва konsulat.gov.pl. «Амбасада перасьцерагае пра небясьпеку выкарыстаньня фальшывай сыстэмы», – гаворыцца ў паведамленьні дыпмісіі.

«Амбасада катэгарычна заяўляе, што ня мае ніякага дачыненьня да ўсякага роду неафіцыйных формаў рэгістрацыі візавых анкет і не нясе адказнасьці за магчымыя наступствы такой рэгістрацыі. Адпаведнае апавяшчэньне аб праблеме ўжо накіравана па дыпляматычных каналах беларускаму боку», – зьвяртаюць увагу ў дыппрадстаўніцтве.

Там таксама дадалі, што актуальная інфармацыя аб парадку рэгістрацыі візавых анкет пастаянна разьмяшчаецца на афіцыйным сайце амбасады.

Уладальнікі так званага фальшывага сайта на сваёй жа старонцы называюць сябе візавым цэнтрам Польшчы й абяцаюць рэгістрацыю ў пасольстве за невялікія грошы, але з гарантаваным вынікам. За свае паслугі пасярэднік бярэ ад 950 тыс. да аднаго мільёна рублёў. Праўда, аплата толькі па факце.

s13.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт