Прэзэнтацыя апошняга альбома "Крамбамбулі"
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.11.2015 11:20
У аўторак у магазіне Symbal.by ў Менску прайшла перадканцэртная прэзэнтацыя новага альбома "Чырвоны штраль".
фота: БелаПАН
"Партызанская" сустрэча зь Лявонам Вольскім і гуртам "Крамбамбуля"
У аўторак у магазіне Symbal.by ў Менску прайшла перадканцэртная прэзэнтацыя новага альбома "Чырвоны штраль", а таксама атрыбутыкі гурту: партызанскіх маек, сумак, сувэніраў, сьцяга і пашпарта беларускага партызана. Атрыбутыку распрацаваў дызайнэр Ігар Назаранка.
Усе, хто наведаў сустрэчу, змаглі першымі, яшчэ да канцэрта, які пройдзе 7 лістапада ў Вільнюсе, набыць новы альбом, сувэніры, а таксама атрымаць аўтографы ад Лявона Вольскага і музыкантаў гурту "Крамбамбуля".
У інтэрвію БелаПАН Лявон Вольскі растлумачыў, што "Крамбамбуля" не закрываецца. Апошні альбом азначае, што "Крамбамбулі", хутчэй за ўсё, больш ня трэба займацца фарматам альбомным. Апошні альбом не азначае, што гэта апошні канцэрт, апошняя песьня, канец кар'еры. На гэтай тэрыторыі ў гэты момант няма сэнсу гуляць у шоў-бізнэс. "Расстрэльныя" сьпісы пастаянна ўзьнікаюць, яны будуць узьнікаць пастаянна пры гэтай уладзе, мы ад гэтага нікуды не дзенемся», казаў Вольскі.
І дадаў: Я не лічу сябе апазыцыянерам. Але да гэтай улады ў мяне вельмі нэгатыўнае стаўленьне. Але я апазыцыянер не палітычны, а культурны.
БелаПАН/яс