У Беларусі зьнікаюць цэлыя раёны
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
01.11.2015 13:56
У выніку скарачэньня працоўных месцаў скарачаецца і колькасьць насельніцтва, расьце толькі колькасьць «дармаедаў».
У Беларусі назіраецца трывожная тэндэнцыя – зьнікаюць цэлыя раёны, а мясцовыя жыхары масава выяжджаюць на заробкі ў Расею. Напрыклад, у магілёўскай вобласьці закрываюцца прамысловыя прадпрыемствы – гэтак адбываецца ў Круглянскім раёне. Закрытыя ўжо хлебакамбінат, малаказавод, льнозавод, працы няма. У выніку скарачэньня працоўных месцаў скарачаецца і колькасьць насельніцтва, расьце толькі колькасьць «дармаедаў».
Пакуль мясцовыя ўлады заплюшчваюць вочы на праблему і сьвяткуюць Дажынкі, мясцовыя актывісты аб’ядналіся дзеля ратаваньня рэгіёну. Яны стараюцца не дапусьціць да расфармаваньня раёну.
Белсат/нг