Logo Polskiego Radia
Print

Жыхару Маладзечанскага раёна пагражае сьмяротнае пакараньне за жорсткае забойства

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 28.10.2015 18:04
Злачынства было зьдзейсьнена ў траўні гэтага года.

Пракуратура Менскай вобласьці накіравала ў суд Маладзечанскага раёна крымінальная справа ў дачыненьні да 20-гадовага жыхара пасёлка Чысьць. Ён абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні наўмыснага забойства з асаблівай жорсткасьцю 27-гадовага мужчыны.

Злачынства было зьдзейсьнена ў траўні гэтага года. Абвінавачаны, знаходзячыся ў лесапаркавай зоне паблізу кафэ ў пасёлку Чысьць, у ходзе сваркі на глебе асабістых непрыязных адносін з наглядна знаёмым яму мясцовым жыхаром, з мэтай наўмыснага супрацьпраўнага пазбаўленьня жыцьця апошняга нанёс яму не менш 74 удараў нажом і не менш сямі удараў неўстаноўленым цьвёрдым тупым прадметам у вобласьць галавы, шыі, тулава й верхніх канечнасьцяў, прычыніўшы пацярпеламу цялесныя пашкоджаньні, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх і складаюцца ў прамой прычыннай сувязі з насталай сьмерцю пацярпелага.

Пры гэтым, як адзначаюць у абласной пракуратуры, абвінавачаны станоўча характарызуецца як па месцы жыхарства, так і па месцы працы, раней не прыцягваўся ні да крымінальнай, ні да адміністрацыйнай адказнасьці, займаўся спортам.

За згаданыя дзеяньні прадугледжана пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў або пажыцьцёвага зьняволеньня, або сьмяротнага пакараньня.

белта/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт