Гуджэроцьці перадаў Папе падарунак ад Лукашэнкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.10.2015 17:00
                    
                                 
                
                
                    Гэта вобраз „Беззаганнае Сэрца Марыі”.
                
                
                    
                        
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроцьці асабіста перадаў Папе Францішку падарунак ад Аляксандра Лукашэнкі – вобраз „Беззаганнае Сэрца Марыі”, паведамілі ў Рымска-каталіцкім касьцёле ў Беларусі.
Гэты вобраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы работы па дрэве, якая лічыцца ўнікальнай, - сожскай скані.
„Пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў Апостальскага нунцыя перадаць дастойнаму дарыльшчыку словы шчырай удзячнасьці разам з Апостальскім благаславеньнем усяму беларускаму народу”, - адзначылі ў касьцёле.
belta.by/аз