Міхалевіч: Мой статус не зьмяніўся 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.10.2015 13:33
                    
                                 
                
                
                    Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                          Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч застаецца ў статусе абвінавачанага паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя масавых беспарадкаў). Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
У верасьні, адразу пасьля вяртаньня ў Беларусь, Алесь Міхалевіч напісаў хадайніцтва аб спыненьні ягонай крымінальнай справы наконт „масавых беспарадкаў” 19 сьнежня 2010 году. Але ў задавальненьні хадайніцтва Міхалевічу адмовілі.
Пасьля гэтага экс-кандыдат у прэзыдэнты вырашыў абскардзіць гэтае рашэньне ў пракуратуры. Але пракуратура зноў пераслала скаргу ў Сьледчы камітэт.
„Абскардзіў у пракуратуру адмову сьледчага закрываць маю крымінальную справу. Пракуратура пераслала скаргу ў Сьледчы камітэт, які павінен быў праверыць дзеяньні самога сябе. Праверыў, парушэньняў не знайшоў. Карацей, мой статус не зьмяніўся: абвінавачаны, масавыя беспарадкі, ад 5 да 15”, - напісаў Міхалевіч у Фэйсбуку.
Алеся Міхалевіча затрымалі ў ноч на 20 сьнежня 2010 году, пасьля разгону Плошчы. Пратрымаўшы два месяцы ў сьледчым ізалятары КДБ, яго выпусьцілі. Праз тыдзень ён зрабіў гучную заяву пра катаваньні ў сьледчым ізалятары й пра тое, як яго вербавалі. Празь нейкі час Міхалевіч таемна пакінуў краіну й атрымаў у Чэхіі статус палітычнага ўцекача.
У Беларусь Міхалевіч вярнуўся 8 верасьня 2015 году.
svaboda.org/аз