У Менску людзі стараюцца здаць кнігі ў букіністычныя аддзелы 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        20.10.2015 17:13
                    
                                 
                
                
                    Пэнсіянеры стараюцца такім чынам падзарабіць да пэнсіі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         У Менску людзі стараюцца здаць кнігі ў букіністычныя аддзелы спэцыялізаваных крамаў, каб атрымаць хоць нейкую “капейку”. У чэргах у асноўным – пэнсіянеры. У многіх дома багатая бібліятэка, а кнігі ім ужо не да патрэбы.
“Мне паміраць хутка, а куды гэтыя кнігі пасьля пойдуць? – распавядае адна сталая жанчына, якая прынесла на камісію “класіку”. – Добра, калі ў сьметніцу не выкінуць. А так кніга, магчыма, патрапіць у добрыя рукі, а мне будзе дадатковы заробак да пенсіі”.
– Раней макулатуру здавалі, каб кнігу добрую набыць, а зараз…” У самой краме наяўнасьць чэргаў тлумачаць проста:
“Букіністычных крамаў у сталіцы ня вельмі шмат, а жадаючых здаць кнігі – хоць адбаўляй”.
racyja.com/яс