Logo Polskiego Radia
Print

Жак Фор: Назіральнікі павінны бачыць кожны ўлічаны бюлетэнь

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.10.2015 16:01
Падкрэсьвае гэта кіраўнік наглядальнай місіі Бюро па дэмакратычных стандартах і правах чалавека АБСЭ Жак Фор.
photo: www.pixabay.com

Пры падліку галасоў назіральнікі павінны бачыць кожны ўлічаны бюлетэнь. Аб гэтым у інтэрв'ю БелаПАН заявіў кіраўнік наглядальнай місіі Бюро па дэмакратычных стандартах і правах чалавека АБСЭ Жак Фор.

"Калі я кажу "павінны бачыць", я маю на ўвазе фізічна кожны бюлетэнь, — падкрэсьліў ён. — Затым копія пратакола падліку галасоў павінна быць неадкладна разьмешчана на дошцы з інфармацыяй на выбарчым участку. Назіральнікі павінны атрымаць завераную копію гэтага пратакола. Затым вынікі з кожнага выбарчага ўчастка трэба апублікаваць, напрыклад, на сайце Цэнтрвыбаркама. Такім чынам, у назіральнікаў, якія атрымалі пратакол, будзе магчымасьць параўнаць апублікаваныя вынікі і пацьвердзіць іх дакладнасьць".

Паводле слоў кіраўніка БДІПЧ АБСЭ, падчас цяперашніх прэзыдэнцкіх выбараў "былі прыклады, калі на выбарчых участках падлік галасоў праводзіўся менавіта так". "Аднак ёсьць процілеглыя прыклады, і, на жаль, іх значна больш, калі падлік не праводзіўся ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі", — дадаў Фор.

Ён адзначыў, што Цэнтрвыбаркам павінен даць старшыням участковых камісій "вельмі выразныя і зразумелыя інструкцыі" наконт таго, што назіральнікі павінны мець магчымасьць бачыць працэдуру падліку галасоў.

БелаПАН/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт