Logo Polskiego Radia
Print

Міліцыя працягвае выклікаць удзельнікаў пасьлявыбарчага шэсьця

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2015 09:45
На гэты раз позвы прыйшлі, між іншым, актывістам Эўрапейскай Беларусі.
flickr.com

Удзельнікаў акцый пратэсту, якія адбыліся пасьля выбараў 11 кастрычніка, працягваюць выклікаць у РУУСы й складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

На гэты раз позвы прыйшлі актывістам Эўрапейскай Беларусі Леаніду Кулакову, Марыі Касьян, Мікалаю Коласу, Аляксандру Рыбачэнка, рэжысэрцы Вользе Нікалайчык, а таксама філёзафу Ўладзіміру Мацкевічу й прадпрымальніку Алесю Макаеву.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт