Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска змагаецца за званьне лепшага голасу Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.09.2015 14:46
Рэната Тушынская вучыцца ў музычна-эстраднай школе і сьпявае ў адным з беластоцкіх блюз-пабаў.

Беларуска пазмагаецца за званьне лепшага голасу Польшчы. Шматгадовая ляўрэатка фэстывалю «Беларуская песьня», выпускніца Гайнаўскага беларускага ліцэя заваявала сэрцы журы польскага талент-шоу «The Voice of Poland».

Маладая сьпявачка Рэната Тушынская сваім голасам пераканала да сябе вядомых польскіх музыкаў: Эдыту Гурняк, Анджэя Пясэчнага ды сябраў гурту «Afromental».

Цяпер яе чакаюць чарговыя этапы змаганьня з іншымі таленавітымі музыкамі. Рэната Тушынская вучыцца ў музычна-эстраднай школе і сьпявае ў адным з беластоцкіх блюз-пабаў.

Як сказала Рэната Тушынская, сьпяваць у Варшаве ёй было вельмі цяжка: вялікі стрэс і вялікая аўдыторыя, плюс славутыя асобы… Сьпяваньне беларускай песні было вельмі важным у яе жыцьці, беларуская мова больш мэлядычная. Дзяўчына выступала ў Гайнаўцы ў беларускім гурце «Зьнічка», калі вучылася ў ліцэі.

Паводле Нашай Нівы/нг

http://nn.by/?c=ar&i=156929

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт