Найбольш заявак на сустрэчы з выбаршчыкамі падалі ад Караткевіч
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.09.2015 12:11
На другім месцы апынуўся Лукашэнка.
flickr.com
Больш за ўсё заявак на сустрэчы з выбаршчыкамі падчас агітацыйнай кампаніі падалі давераныя асобы Тацьцяны Караткевіч, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас чарговага відэазвароту, які разьмешчаны на сайце vybory2015.by.
„Больш за 40 такіх заявак для сустрэч з выбаршчыкамі як на адкрытым паветры, так і ў закрытых памяшканьнях пададзена гэтым кандыдатам і яе даверанымі асобамі”, — сказала Ярмошына.
Яна таксама паведаміла, што 16 заявак на правядзеньне сустрэч, у асноўным у працоўных калектывах, пададзена ад давераных асоб кандыдата Аляксандра Лукашэнкі. Па чатыры заяўкі на сустрэчы з выбаршчыкамі падалі старшыня Беларускай патрыятычнай партыі, атаман Мікалай Улаховіч і старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.
Ярмошына ўдакладніла, што на гэты момант ЦВК акрэдытаваў на прэзыдэнцкія выбары 385 міжнародных назіральнікаў, 264 зь якіх - гэта назіральнікі ад СНД.
belapan.com/аз