"Белавія" ўвяла скідкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.09.2015 18:36
                    
                                 
                
                
                    Зьніжэньне тарыфаў у сярэднім складае 25 працэнтаў.
                
                
                    
                        
www.flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         Авіякампанія «Белавія» 18 верасьня пачала акцыю «Калейдаскоп» і на працягу шасьці тыдняў будзе прапаноўваць пасажырам спэцыяльныя тарыфы на рэйсы з вылетам зь Менска па 34 напрамках. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
«Кожныя сем дзён, пачынаючы з 18 верасьня, у продажы па акцыі будуць даступны ад чатырох да шасьці розных напрамкаў авіякампаніі», – растлумачылі спэцыялісты. Зьніжэньне тарыфаў у сярэднім складае 25 працэнтаў. Напрыклад, у Лёндан кошт авіябілета, уключаючы таксы й зборы, складзе ад 261 эўра ў абодва бакі, у Стакгольм – 159 эўра, у Амстэрдам – 199 эўра.
Пэрыяд падарожжа па акцыйных білетах – да 29 лютага 2016 года, за выключэньнем навагодніх і калядных сьвят (з 25 сьнежня 2015-га да 10 студзеня 2016 года). Максымальны тэрмін знаходжаньня ў пункце прызначэньня – адзін месяц.
Акрамя таго, у прэс-службе паведамілі, што ў час акцыі падпісчыкі «Белавія» ў Facebook і Instagram могуць выйграць балы праграмы лаяльнасьці «Белавія Лідар».
«Белавія» – буйнейшы авіяперавозчык Беларусі. У канцы студзеня 2014 года пачала работу ў юрыдычным статусе адкрытага акцыянэрнага таварыства. Авіякампанія, у флёце якой 27 самалётаў, выконвае ўласныя рэгулярныя рэйсы ў 46 аэрапортаў 28 краін Эўропы, СНД і Азіі.
белта/вс