Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь едуць працаваць замежнікі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.09.2015 17:29
За першыя паўгода ў краіну прыехала амаль 7000 працоўных мігрантаў.

Інфармацыю распаўсюдзіў Дэпартамэнт па грамадзянству ды міграцыі МУС. Больш за палову – гэта ўкраінцы. Актыўна за працай у Беларусь едуць яшчэ кітайцы, узбэкі ды туркі.

У студзені-сакавіку 2015-га года ў Беларусь прыбылі гастарбайтэры з 71 дзяржавы. У параўнаньні з 2014 годам іх колькасьць вырасла на 1893 асобы.

Больш за ўсё працоўных мігрантаў "асядае" ў Менску (3437 чалавек), менш за ўсё - у Магілёўскай вобласьці (364 асобы).

Як і летась, больш актыўна ў Беларусь едуць украінцы ды кітайцы. З гэтых краін прыбываюць у асноўным працоўныя. З Летувы й Нямеччыны прыяжджаюць часьцей кіраўнікі і кваліфікаваныя работнікі.

Сёлета за працай у Беларусь прыбылі спэцыялісты нават з такіх экзатычных краін як Сьера-Леонэ, Этыёпія ды Конга.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт