Logo Polskiego Radia
Print

Не пасьпеў вярнуцца, на допыт!

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.09.2015 14:20
Былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча сёньня выклікалі ў Сьледчы камітэт.

Яго дапытвалі ў якасьці абвінавачанага ў справе аб «масавых беспарадках».

“Гэты допыт быў збольшага фармальнасьцю, і да яго няма ніякіх прэтэнзій”, - заявіў былы кандыдат. Сьледчы паводзіў сябе ветліва, у поўнай адпаведнасьці з заканадаўствам, паведаміў палітык.

Алесь Міхалевіч падаў хадайніцтва аб азнаямленьні з пратаколамі папярэдніх допытаў. Ён матываваў свой зварот тым, што прайшло ўжо больш за чатыры гады з моманту апошніх допытаў. Паводле словаў палітыка, сьледчы паабяцаў прыняць рашэньне, ды паведаміць.

Допыт працягваўся каля 1,5 гадзіны. Ён зьвязаны са справай аб масавых непарадках у сьнежні 2010-года, якую вядзе Сьледчы камітэт.

Гэта першы выклік палітыка пасьля ягонага вяртаньня ў Беларусь 8 верасьня 2015 году.

Паводле Радыё Свабода/nn.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт