У Баранавічах сустракаюцца польскія ды беларускія чыгуначнікі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        08.09.2015 16:50
                    
                                 
                
                
                    Бакі ўзгадняюць графік руху цягнікоў на 2015-2016-ыя гг.
                
                
                    
                        
fot. SXC
                     
                
                
                
               
                
                         8–11 верасьня ў Баранавічах ладзіцца паседжаньне беларуска-польскай памежнай чыгуначнай камісіі. 
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Беларускай чыгункі, апэратары чыгуначнай інфраструктуры з PKP PLK SA, а таксама прыватныя ліцэнзаваныя польскія перавозчыкі - PKP CARGO SA, DB Schenker Rail Polska SA, CTL LOGISTICS ды іншыя.
На пасяджэньні будзе зацьверджаны графік руху і плян фармаваньня грузавых цягнікоў на 2015-2016 гады, якія пачнуць дзейнічаць са сьнежня бягучага года. Таксама плянуецца зацьвердзіць новую тэхналёгію па ўзаемадзеяньні чыгунак Беларусі і Польшчы пры прызначэньня праходу грузавых цягнікоў на памежных участках па каляіне 1520 мм.
Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу транспарту зьнешнегандлёвых грузаў у зносінах Усход-Захад-Усход праз беларуска-польскія памежныя пераходы. Перагрузка з вагонаў каляіны 1520 мм. у вагоны заходнеэўрапейскай каляіны і наадварот на заходняй мяжы Беларусі ажыцьцяўляецца па станцыях Берасьце, Брузгі, Сьвіслач.
паводле Іntex-press/юл