Logo Polskiego Radia
Print

У Наваполацку - масавае атручаньне дзяцей

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.09.2015 17:11
У школу не зьявіўся 71 вучаць малодшых клясаў.
Flickr/jayant0v

Мэдыкі Наваполацка стараюцца знайсьці этыялёгію магчымай інфэкцыі сярод навучэнцаў гімназіі №2 горада. Першыя выпадкі захворваньня, якое выяўлялася ў млоснасьці й рвоце, зьявіліся 3 верасьня. Бацькі западозрылі атручаньне, а 4 верасьня ў школу не зьявіўся 71 вучаць малодшых клясаў. Вывучэньнем сытуацыі заняўся гарадзкі цэнтар гігіены й эпідэміялёгіі. Спэцыялісты, у прыватнасьці, узялі аналізы ў тых, хто захварэў для лябараторнай дыягностыкі і ўстанаўленьня этыялёгіі магчымай інфэкцыі. Акрамя таго, праведзена абсьледаваньне харчаблёка ды ўзятыя пробы з аб’ектаў зьнешняга асяродзьдзя на дасьледаваньне. Вынікі лябараторных дасьледаваньняў будуць вядомыя ў бліжэйшыя 2-3 дні. На дадзены момант больш не было новых зваротаў з аналягічнымі сымптомамі.

паводле белта/вс


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт