Logo Polskiego Radia
Print

Чарговая спроба абмежаваць імпарт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.09.2015 15:17
Чарговай спробай абмежаваць імпарт называюць экспэрты пастанову ўрада РБ №666.
www.flickr.com

Чарговай спробай абмежаваць легальны імпарт называюць эканамічныя экспэрты пастанову беларускага ўрада №666. Яна фактычна ўводзіць некаторыя нетарыфныя абмежаваньні для імпартных тавараў. Старшыня аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка адзначае, што пастанова можа моцна ўдарыць цяпер і па буйным бізнэсе, а пазьней і па звычайным беларускім спажыўцу. «Працэдуры, якія прапісаныя там, вядуць да таго, што імпартэры скароцяць асартымэнт прадукцыі. Гэта паўплывае на якасьць і цану тавара», сказаў Шумчанка.
Згодна з пастановай беларускага ўрада, практычна кожную партыю тавару імпартэры цяпер павінны аддаваць на санітарна-гігіенічную экспэртызу. Дакумэнт тычыцца такіх груп тавараў, як прадукты харчаваньня, тавары для дзяцей, тавары бытавой хіміі, касмэтыка, бытавая тэхніка ды аўтамабільныя тавары. Усё, што было ўвезена ў краіну да 27-га жніўня, можна прадаць яшчэ па старых правілах. Адной з пагрозаў новай пастановы можа стаць дэфіцыт гэтых катэгорый тавараў, адзначаюць эканамісты.


паводле рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт