Logo Polskiego Radia
Print

Жэрар Дэпардзьё хоча пераехаць у Беларусь і жыць сярод сялянаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.09.2015 14:22
«Бо там прыгожа, і прэзыдэнт – добры чалавек».
www.flickr.com

Актор Жэрар Дэпардзьё заявіў пра тое, што хоча пераехаць у Беларусь і жыць сярод сялянаў. Такімі плянамі ён падзяліўся з францускім выданьнем Le Figaro.
Ён распавёў, што цяпер жыве ў Італіі, але будзе перабірацца ў Беларусь, «бо там прыгожа, і прэзыдэнт – добры чалавек».
Актор таксама сказаў, што яму не падабаецца Эўропа з-за палітыкі й праблем зь мігрантамі.
Дэпардзьё наведаў Беларусь у ліпені ў рамках працы над фільмам «Нармандыя-Нёман», а таксама сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас гэтай сустрэчы кіраўнік Беларусі пазнаёміў францускага артыста зь некаторымі ўзорамі сельскагаспадарчай тэхнікі й навучыў касіць траву, паведамляюць замежныя СМІ.
Дарэчы, актор мае расейскае грамадзянства, якое атрымаў у пачатку 2013 года, бо не хацеў плаціць вялікія падаткі на багацьце ў сябе на радзіме. Але Дэпардзьё ня стаў жыць у Расеі, дзе яго добра прынялі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт