Logo Polskiego Radia
Print

FIDH: трэба патрабаваць рэабілітацыі ўсіх палітзьняволеных

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.09.2015 13:32
ЭЗ павінна патрабаваць поўнай рэабілітацыі ўсіх былых палітычных зьняволеных, лічыць Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH).
http://belngo.infohttp://belngo.info

Вызваленьне 6 палітычных зьняволеных не павінна адцягваць увагу ад парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі - чытаем у заяве Міжнароднай Фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH). Дакумэнт апублікаваны на сайце Праваабарончага цэнтра "Вясна".

FIDH шчасьлівая вітаць на волі Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Арцёма Пракапенку, Яўгена Васьковіча і Юрыя Рубцова. Іх вызваленьне павінна стаць сыгналам для міжнароднай супольнасьці для ўзмацненьня патрабаваньняў правядзеньня рэформаў, скіраваных на эфэктыўную абарону правоў чалавека ў краіне.

Напярэдадні рашэньня краінаў-сябраў ЭЗ па пераглядзе абмежавальных мераў у дачыненьні да Беларусі, якія дзейнічаюць да 31 кастрычніка 2015 году, FIDH зьвяртаецца да Эўрапейскага Зьвязу з заклікам даць ацэнку крытычнай адсутнасьці дзейсных рэформаў, якія стварылі б для беларускіх грамадзянаў сапраўды свабодную грамадзянскую прастору, што дазваляе ім карыстацца сваімі грамадзянскімі, палітычнымі і эканамічнымі правамі. ЭЗ павінен таксама запатрабаваць поўнай рэабілітацыі ўсіх былых палітычных зьняволеных.

эб/spring96.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт