1542 асуджаных выйшлі на волю па амністыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
31.08.2015 13:11
Зь якіх 25 – непаўналетнія. Амністыя прымеркаваная да 70-годзьдзя перамогі.
photo: www.sw.gov.pl
На 28 жніўня, па дадзеных Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС, разгледжана пытаньне аб прымяненьні Закона «Аб амністыі ў сувязі з 70-годзьдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» у дачыненьні да 6710 асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўленьня волі (усяго пад амністыю падпадае 7967 чалавек). Пра гэта ў панядзелак, 31 жніўня, паведамілі ў УІГС МУС.
Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесены пастановы аб вызваленьні ад далейшага адбыцьця пакараньня 1542 асуджаных, зь якіх 25 – непаўналетнія.
Прынятае рашэньне аб скарачэньні тэрміну пакараньня на адзін год у дачыненьні да 1692 чалавек. У амністыі адмоўлена 3476 пазбаўленым волі. Прычыны: наяўнасьць пазоваў, злосныя парушэньні парадку адбыцьця пакараньня.
У ходзе амністыі пакараныя ў месцах пазбаўленьня волі пакрылі ўрон амаль на 4,9 млрд рублёў, адзначылі ў УІГС МУС.
naviny.by/ав