Сёньня ў Менску дзень скідак 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.08.2015 15:49
                    
                                 
                
                
                    У буйных унівэрмагах Менска сёньня, 29 жніўня, праводзіцца акцыя «Адзіны дзень скідак».
                
                
                    
                        
www.flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         У буйных унівэрмагах Менска сёньня, 29 жніўня, праводзіцца акцыя «Адзіны дзень скідак», паведамілі ў галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менгарвыканкама.
«Менскія ўнівэрмагі зьяўляюцца флягманамі па продажы тавараў айчыннай вытворчасьці. Адзіны дзень скідак праводзіцца з мэтай уцягваньня ў тавараабарот складзкіх запасаў гатовай прадукцыі прамысловасьці», – адзначылі ва ўпраўленьні.
Так, гандлёвы дом «На Нямізе» і ўнівэрмаг «Беларусь» устанавілі скідкі ў памеры 20% на ўсе нехарчовыя тавары, ГУМ – 20% на вопратку й трыкатажныя вырабы, ЦУМ – ад 15 да 30% на асобныя групы тавараў, «Кірмаш» – 15% на ўсе нехарчовыя тавары.
белапан/вс