Прагноз надвор'я на 29 жніўня: кароткачасовыя дажджы
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
28.08.2015 16:10
Ноччу месцамі, а днём па поўначы краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.
У Беларусі 29 жніўня чакаецца пераменная воблачнасьць, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыёактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды.
Ноччу месцамі, а днём па поўначы краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпэратура паветра ноччу складзе 10-16 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - 17-20, днём чакаецца 20-26 градусаў.
29-31 жніўня ў многіх раёнах Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажаранебясьпека (5 клас) і чырвоны ўзровень небясьпекі.
эб/belta.by