Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі акцыі сусьветных кампаній можна ўжо набыць у анлайн-рэжыме

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.08.2015 07:36
Альфа-Банк (Беларусь) першым запусьціў сэрвіс дыстанцыйнага кіраваньня інвэстыцыйным партфэлем у анлайн-рэжыме.
flickr.com

Для кліентаў банка з буйнымі рахункамі стала магчымым праз інтэрнэт-банк набываць акцыі кампаній на буйных фондавых біржах і праводзіць апэрацыі на фінансавых рынках, патлумачылі БелаПАН у прэс-службе банка.

Пакуль тэхналёгія даступная толькі ўладальнікам рахункаў на 50 тыс. даляраў ЗША і вышэй — кліентам аддзяленьня private banking "А-Клуб".

Мэханізм рэалізаваны наступным чынам: уладальнік рахунку з дапамогай камп'ютара або смартфона адпраўляе запыт на куплю тых ці іншых акцый у пэўны час, а банк па сваіх каналах праводзіць апэрацыю ў інтарэсах кліента.

Згодна са статыстыкай, больш за ўсё беларусаў прыцягваюць амэрыканскія біржавыя пляцоўкі NASDAQ і NYSE. "І гэта можна растлумачыць: для тых, хто гатовы да інвэстыцыйных рызык, амэрыканскі фондавы рынак дае неабмежаваныя магчымасьці па прыросту капіталу. Так, акцыі вытворца абутку Skechers толькі за першае паўгодзьдзе вырасьлі ў 2,2 разу. Каштоўныя паперы EPAM Systems за той жа час падаражэлі на 24,35%, Google — на 21,74%", — адзначылі ў Альфа-Банку.

яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт