Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка: ня будзем штучна стрымліваць курсу рубля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.08.2015 13:22
Кіраўнік Беларусі наведаў ААТ „Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднаньне”.

У Беларусі ня будзе штучна стрымлівацца курс нацыянальнай валюты. Аб гэтым кіраўнік Беларусі заявіў падчас наведваньня й размовы з працоўным калектывам ААТ „Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднаньне”.

„Мы ня будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты адносна іншых валют. І мы гэтага ня робім. Калі мы пачнём яго стрымліваць і неяк спрабаваць гэтым стрымаць інфляцыю, дапамагчы чамусьці (не тыя часы), мы зноў прыйдзем да таго, што разава давядзецца на 30 працэнтаў дэвальваваць валюту”, - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсьліў, што па гэтай прычыне ў краіне прытрымліваюцца плаваючага курса.

„Тое, што зрабілі цяпер Казахстан і Расея, мы гэта зрабілі раней, каб не спаліць золатавалютныя рэзэрвы. Добра, крыху золата даражэе, у нас яго, напэўна, тон пад 30, - адзначыў Лукшаэнка. - Таму мы прытрымліваемся плаваючага курса, каб прайсьці гэтыя цяжкія часы”.

Разам з тым Аляксандaр Лукашэнка зьвярнуў увагу, што ў цяперашняй сытуацыі нельга стрымліваць цэны. „Мы паглядаем на цэны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Калі пачнём трымаць, пойдуць тавары з рынку”.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт