Logo Polskiego Radia
Print

Гістарычны музэй: квіток за тысячу рублёў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.08.2015 09:00
Да канца жніўня праходзіць акцыя «Тысяча рарытэтаў за тысячу рублёў».
histmuseum.by

Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі дасьць магчымасьць пазнаёміцца з асноўнай экспазыцыяй за сымбалічную плату. Аб правядзеньні акцыі «Тысяча рарытэтаў за тысячу рублёў» па продажы квіткоў усяго за 1 тысячу паведамілі ў музэі.

У апошнія дні лета, пачынаючы з 24 жніўня, у наведвальнікаў музэя ёсьць магчымасьць пазнаёміцца зь гісторыяй Беларусі, заплаціўшы за ўсё 1 тысячу рублёў. Удзельнікі акцыі за такую цану змогуць наведаць асноўную экспазыцыю музэя, якая ўключае ў сябе праекты «Вялікая прэзэнтацыя музэйных рэліквій: 79 прыступак углыб гісторыі», «Мастацтва ў гарадзкой культуры XIX-XX стст»., «Тры аповеду пра вайну», «70-годзьдзю Вялікай Перамогі прысьвячаецца», «Беларусь XVI-XVIII стст. у партрэтах і геральдыцы» і фотавыставу «Зачараваная». У музэі адзначылі, што ў сувязі з правядзеньнем акцыі дзень бясплатнага наведваньня (апошняя серада месяца) адмяняецца.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт