Сёлета ў Беларусі затрымалі 6 нецьвярозых кіроўцаў-міліцыянтаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.08.2015 14:30
Супрацоўнікі праваахоўных органаў, перш за ўсё, парушаюць правілы ПДР.
sozy.ru
Парушэньні ПДР зьяўляюцца галоўнай прычынай складаньня пратаколаў на супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
За сем месяцаў гэтага году на міліцыянтаў і служачых унутраных войскаў склалі каля 1,5 тысячы адміністрацыйных пратаколаў. У 83,4% выпадкаў - за парушэньні правілаў дарожнага руху.
Найбольш распаўсюджанай правінай зьяўляецца ігнараваньне рамянёў бясьпекі, але ж ёсьць і больш сур'ёзныя парушэньні, паведамляе прэс-служба МУС.
Прыкладна чвэрць парушальнікаў у міліцэйскіх пагонах забывае своечасова прайсьці тэхагляд, 6,6% перавышае дазволеную хуткасьць. Акрамя таго, за гэты год зафіксавана шэсьць фактаў кіраваньня транспартнымі сродкамі ў стане алькагольнага ап'яненьня.
mvd.gov.by/charter97.org/аз